РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У час зялёнага дажджу
– Над горадам лятаюць парасоны. –
Сказаў паэт і залілося сьмехам
Усё, што мела вусны і раты.
А Слых сядзеў, як клоп, увесь чырвоны.
Ён зразумеў, што тут запахла грэхам,
Што тут пачатак буры і бяды.
Сягоньня сьмех, а заўтра – барыкады,
Падзел зямлі, падзел карыт і славы,
А там глядзі і прыдзе сам Капец.
Ды што рабіць? Ня даць натоўпу рады.
І хто ім даў паэта слухаць права?
Паэту на вяроўцы час хрыпець...
А дождж ішоў і быў той дождж зялёны.
Сьмяяліся разумныя і дурні,
Чытаў паэт і Слых яго трываў.
 
– Над горадам лятаюць парасоны,
Над горадам лятаюць прыгажуні,
Над горадам ляціць стары трамвай...
 
18.IV.1989.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.