РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ізноў самота незямная
З душы выкрадвае сьвятло.
На сподку сьвечка дагарае,
Нібы надзея на цяпло.
 
Сьцюдзёны вецер б’ецца ў шыбы
І дождж змывае з траў сьмяцьцё.
Нібы лятаючыя рыбы,
Лятае ля акна лісьцё.
 
І змрокам поўніцца кватэра,
І цені праз душу плывуць.
І кветкі на старых шпалерах
Зашавяліліся, цьвітуць.
 
А дождж штохвілі ўсё мацьнее
І вецер рве зь бяроз лісьцё.
І плача сьвечка – разумее –
Кароткае ў агня жыцьцё.
 
І вольны я і невясёлы
На сьвет гляджу, як на ваду.
І на сьвятло лятуць анёлы,
І д’яблы ў цемнату лятуць.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.