РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда здрадніка
Ён сябе хацеў агню аддаць,
Не прыняў агонь, а плюнуў злосна
Іскрамі-крывёй у твар. Відаць,
Жыць яму тут здраднікам,
                                                          і млосна
Паглядаць на сьвежыя крыжы,
Пад якімі родныя спачылі.
Хто жывы, вы кідайце глыжы
У яго, каб да начы – забілі!
Ды нідзе нікога не чуваць,
На'т чужынцаў не відно на конях.
Толькі стогне чорная трава,
Па якой прамчалася пагоня.
Ён сябе хацеў аддаць вадзе,
Уцякла вада далёка ў спраты.
На'т атруты не знайшоў нідзе, –
Пагарэла, як гарэлі хаты.
...І блукае здраднік па палях,
Сьмерць, нібы ратунак свой, шукае.
І ўцякае ад яго пятля,
І асіна ад яго ўцякае.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.