РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Горад N, 20-я гады
Ня змыты крывавыя плямы
На пляцы на бруку сівым.
Вітрыны разьбітыя ў крамы,
Крыжы паламаны ў царквы.
 
У горадзе голад і холад,
Плакаты, салдаты, сьцягі.
Як рана крывавая горад,
Засьмяглі ў ракі берагі.
 
Зладзюгам жыцьцё як маліна.
Гарэлка ракою, табак.
«Мо', пану, ахвота жанчыну?» –
Жанчын прапануе паляк.
 
Вагоны паўнюткія жыта
На захад імчаць цягнікі.
Ля горада ў лесе бандыты,
У горадзе – бальшавікі.
 
Народ пераменаў чакае,
Сагнутаму – іх не відаць.
Па радыё музыка грае,
І клічуць шпіёнаў шукаць.
 
Жывуць беларусы і вераць
У сьветлы і праведны дзень.
А дзень, нібы воблака, шэры
У Заўтра кідае свой цень.
 
Ня змыты крывавыя плямы
На пляцы на бруку сівым.
Вітрыны разьбітыя ў крамы,
Крыжы паламаны ў царквы.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.