РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Валуны
Калі сьпявалі валуны,
То й люд бярог бацькоўску мову.
Маўчаць халодныя яны,
Як храмаў медныя галовы.
 
Трава паўзе па валунах,
Хавае іх ад злога вока.
І чорны воран, як манах,
Іх сьцеражэ, глядзіць здалёку.
 
Пад валуном жыве зьмяя
І сьніцца ёй: яна багіня.
І да зьмяі ідзе жняя,
І нехта зь іх празь міг загіне.
 
Але пакуль няма бяды,
Адзін, як лёс, над валунамі
Лятае з раю Дух сьвяты,
Зьвініць пакутна ланцугамі.
 
Калі ж сустрэнуцца Яны,
То лес сухі залемантуе
І засьпяваюць валуны...
Ды толькі хто ў нас іх пачуе?
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.