РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
За чорным полем белы Замак,
Там доля шчасная жыве.
А ля яго, як пекла, крама
І косьці белыя ў траве.
Усе сьпяшаліся здурэла
У краму, як у вечны рай,
Куплялі кільку і гарэлку,
Ня думалі пра родны Край...
І я пайшоў у Замак полем,
За мной струменіла Зьмяя.
Калі загіну – дык то доля
Такая божая мая.
І цень застаўся мой на ўзьмежку,
Малітвы д’яблавы шаптаў
І ўсьлед сьвяціў гнілой усьмешкай,
І ў небе д’ябал рагатаў...
І што было б далей – ня знаю,
Калі б ня Вецер прыляцеў
І не падняў мяне над Краем,
І ўбачыў я: мы ў цемнаце...
Ды вецер сьціх, і я спусьціўся
Зь нябёс на грэшную зямлю.
Крумкач над чорным полем віўся
І ў дзюбе нёс маю Зьмяю.
І я сказаў: – Зірніце, людзі,
Вы ў цемнаце тут цэлы век...
І чорны гостры нож у грудзі
Загнаў мне карлік-чалавек.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.