РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
губляюцца словы як залатоўкі
і людзі паміраюць як казкі
на забытых сьцежках вырастаюць дрэвы
на дрэвах селюцца птахі
што сьпяваюць бясконцыя песьні
бясконцыя як чорная вечнасьць
у якой жывуць людскія душы
я заходжу ў хаты дзе жывуць старыя
і я зьбіраю ў чырвоны нататнік словы
але словы ўсё роўна губляюцца
і паміраюць людзі
і на забытых сьцежках вырастаюць дрэвы
дрэвы зь якіх не будаваць Храмаў
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.