 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
на раздарожжы знайшоў Кнігу хацеў разгарнуць каб пачытаць як пачуўся голас ты яшчэ малады каб чытаць гэтую Кнігу і я прынёс Кнігу дамоў занавесіў вокны замкнуўся і толькі ўзяўся за Кнігу як пачуўся голас ты ўжо стары каб чытаць гэтую Кнігу і я схаваў Кнігу ў шуфляду і пачаліся ў мяне непрыемнасьці то забудуся сваё імя то забудуся сваёй годнасьці а то наогул адчую сябе самым вялікім і разумным і тады я вырашыў спаліць Кнігу кінуў у печ і патух агонь у печы кінуў Кнігу ў возера і высахла вада і тады я панёс Кнігу на раздарожжа і паклаў там дзе ўзяў і пакланіўся на чатыры бакі і разгарнулася Кніга і паказала маё мінулае і паказала маё будучае і загарэўся агонь у печы і вярнулася вада ў возера і мне захацелася вярнуцца і не было мне дарогі ні назад ні наперад ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ і ляцела ў небе Кніга і не было ад яе ценю
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|