РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
зямля ў сьмецьці дамы ў сьмецьці
і магілы шаноўных грамадзян
таксама засыпаны сьмецьцем
і я таксама ў сьмецьці
і невядома дзе дзень
і невядома дзе ноч
і няма ў каго спытаць
і толькі звар’яцелы вецер
нібы ў вялікую дудку
дзьме ў перасохлы калодзеж
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.