 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
па белых і чорных ступенях сыходжу ў Той Сьвет трымаю ў руцэ сьвечку як надзею на сьветлую будучыню за мной ідзе мой цень за мной ідзе мой страх а людзі за мной не ідуць у кожнага свая дарога ў Той Сьвет наперадзе жудасная цемра за мной жудаснае сьвятло а я іду і трымаю ў руцэ сьвечку і пакуль гарыць сьвечка я буду жыць і пакуль гарыць сьвечка будзе ісьці мой цень маё былое якія не пускаюць мяне назад назад дзе жудаснае сьвятло назад дзе засталіся людзі ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ і пакуль гарыць сьвечка сыходжу ў Той Сьвет
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|