РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У падвале
у падвале цёмна і вільготна
у падвале душна і страшна
у сетцы трымаю слоік з капустай
запальваю сярнічку і бачу
сьцены
                дзьверы
                                  замкі
                                              сьцены
                                                              дзьверы
                                                                                  замкі
на шэрых дзьвярах чорнай фарбай
напісаны нумары
ад сьвятла разьбягаюцца павукі
павукі павукі павукі павукі
па сваіх чорных шчылінах
на іржавай тоўстай трубе
вісіць спарахнелая ануча
сярнічка гасьне і ўсё зьнікае
але застаецца страх
але застаецца вільгаць духата
і я палю новую сярнічку
і шукаю свае шэрыя дзьверы
з чорным нумарам вялікім замком
у сетцы трымаю слоік з капустай
і ўсё больш баюся яго разьбіць
і ўсё больш адчуваю сябе павуком
які цягне здабычу ў сваё гняздо
сярнічка гасьне і ўсё зьнікае
і слоік у маіх руках
як цяжкі камень
цягне мяне на дно цемры
дзе ёсьць дзьверы з маім нумарам
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.