РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
і разьлілося чырвонае чырвонае віно
па белым па белым па белым абрусе
і рассыпаліся па цэментавай падлозе
медзякі медзякі медзякі медзякі
калі ўстаў ён і сказаў
даволі даволі да волі да волі
і выйшаў ён са скляпеньня
і ня ўбачыў у небе сонца
а толькі чорную чорную чорную прорву
і крыкнуў ён людзі людзі людзі
і ніхто яго не пачуў
і вярнуўся ён назад
але за яго сталом сядзелі
чэрці чэрці чэрці чэрці
і гулялі ў карты карты карты карты
і пілі яго чырвонае чырвонае віно
і белы абрус стаў чорным чорным
як жыцьцё і сьмерць як жыцьцё і сьмерць
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.