РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сьцены
сьцены сьцены сьцены сьцены
муха б’ецца б’ецца б’ецца ў шыбу
капае капае капае з крана вада
плыве цыгарэтны дым дым дым
а чалавек чытае газэту
чытае чытае чытае
галодны павук пляце павуціну
пляце павуціну пляце павуціну
на сьцяне трэшчына чорная чорная чорная
а чалавек чытае газэту газэту газэту
а павук злавіў муху
злавіў муху злавіў муху
а з трэшчыны сыплецца пыл
сыплецца пыл сыплецца пыл
а з крана капае чырвоная вада
чырвоная вада чырвоная вада
а на сьцяне трэшчына чорная чорная чорная
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.