РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
400
Слова «кахаю» –  то слабае слова.
Мужнае слова – абараню.                 
#Ларыса Геніюш

 
Колькі прызнаньняў у шчырым каханьні,
Цяжка ня верыць у шчырасьць прамоў.
Покуль гаворым, руйнуе курганьні
Той, хто адрокся сваіх каранёў.
 
Покуль гаворым, руйнуюцца замкі,
Песьні ў нябыт адыходзяць зь людзьмі.
Часта гаворкі – выгодныя лямкі, –
Раз ухапіўся – цягні ды цягні.
 
Сёньня, як сьмецьце – прызнаньні, прамовы,
Імі ня спыніш віхуры, агню...
Слова «кахаю» – то слабае слова,
Мужнае слова – абараню.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.