РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Наша восень
480
Людміле

 
Радзей успамінаецца Масква,
Радзей успамінаю інтэрнат.
Ды сьвеціцца адчайна лістапад,
І праз асфальт расьце трава.
 
Сузор’і зорак, нібы руж кусты,
Для нас журботным дыхаюць сьвятлом.
Як паратунак душ –
                                          сяброўскія лісты,
І Караткевіча бялюткі том.
 
І прыйдзе дзень, і пойдзем па Маскве,
Па-беларуску будзем размаўляць,
Гадаць, якое воблака плыве
З Айчыны, каб – рукою памахаць.
 
Забудзецца на хвілю інтэрнат,
Ды пра яго напомніць нам Масква.
Мы пройдзем праз адчайны лістапад,
Дзе праз асфальт расьце трава.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.