РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Манекеншчыца
Амаль што голая ідзеш на сцэну
З усьмешкаю прыдатнаю для сьвят.
І цела, а ня вопратку тут цэняць
Мужчыны, што прыходзяць на прагляд.
Яны глядзяць галоднымі вачыма
І ў думках распранаюць дагала.
Саромецца тут нельга, немагчыма,
Калі ты ў манекеншчыцы пайшла.
Для большасьці прысутных – прастытутка,
Цябе гатовы зараз жа купіць,
Купіць за келіх каньяку на суткі,
І пераспаць, і, нібы сон, забыць.
І што каму, што плачаш ты начамі
Бяз грошай, без кватэры і адна.
Ідзеш па сцэне быццам бы багіня,
Што мае ўсё, што хочацца душы.
А ты ў палацы мод, нібы рабыня,
Працуй, што мала плоцяць – не кажы.
Сышла са сцэны, быццам з эшафота,
І сьлёзы ўпотай выцерла з вачэй:
– Праклятая, бязбожная работа!
Якія морды гадкія ў людзей!
Глядзяць на ногі быццам бы вар’яты...
І твар прыгожы пачарнеў ад зла...
Накінуўшы убор, чужы, багаты,
Ты зноў на сцэну ўсьмешліва пайшла.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.