РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Чалавек-рыба
Ты рыбай стаў, сучасны беглы раб.
Дзе ты прабег – цяпер зямля гарыць.
Жывеш у багне між агідных жаб,
Якім не разадзьмуцца да царыц.
Бяз памяці, бяз радасьці, бяз дум,
Замест душы – паветраны пузыр.
І ўсё жыцьцё – гнілы балотны сум,
І белы сьвет – з распустай манастыр.
І цела ўсё пакрытае луской
Сьвярбіць, гарыць, але табе – маўчаць.
Лілеі белыя даюць спакой,
Ды жабы звар'яцелыя крычаць,
Што ім ня трэба цішыня, сьвятло.
Як людзі жыць ня могуць без цароў,
Так век яшчэ на сьвеце не было
Балота бяз гразі, без камароў.
Твой сьвет – балота, ты ў балоце – цар,
Цар-рыба з чалавечай галавой.
Твае ўсе мары – муха і камар,
І кроў твая зрабілася гнілой.
Жывеш бяз Бога – з Богам лішні тлум.
Тваё жыцьцё, нібы ў скананьне пір,
Бяз памяці, бяз радасьці, бяз дум,
Замест душы – паветраны пузыр.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.