РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Няма Караткевічаў новых,
Няма і Стральцовых.
І сумна, і крыўдна жывецца
І мы ўсе ці варты граша.
Паэт памірае – душа застаецца,
Заўжды застаецца душа!
Ды дзеліцца слава,
Як доўгая лава.
На'т могілкі дзелім зь вянкамі.
А хто разьдзяляе?
Хто славы ня знае,
А хоча зрадніцца зь вякамі.
Найлепшых губляем, бядуем.
Жывых жа ня чулі, ня чуем,
Што славу прыносяць Айчыне...
А хто нас наступным пакіне?
Няма Караткевічаў новых,
Няма і Стральцовых.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.