РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *

Памяці Яўгеніі Янішчыц

 
Паэта губіць гэніяльнасьць адзіноты,
Бяздарны вецер гасіць сьвечкі ля ікон.
І сьмерць нас не пытае: «Чый ты? Хто ты?..»
І самых вольных забірае ў свой палон.
 
Жывым зайздросьцім, бэсьцім, носім кветкі – потым.
Нам кветкамі свой грэх павек не адмаліць.
Бязьлітасна цалуе лепшых адзінота,
За сьвятасьць мы ня ўмеем бліжняга любіць.
 
І вінавацім, грэшныя, абставін зьбегі...
Патухла ў небе горка, як Твой лёс, сьвятло.
На шлях у вечнасьць
                                              Бог насыпаў сьнегу,
І Беларусь па сэрца зранку замяло.
 
Сьпяшаемся, бы раптам зразумелі: хто Ты.
Спазьніліся. Запозьнены, як крык, паклон...
Паэта губіць гэніяльнасьць адзіноты,
Бяздарны вецер гасіць сьвечкі ля ікон.
 
29.XI.1988.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.