РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Залатая карона зьмяі
Жалезны крыж іржа зьядае
І рушацца вякоў сьвятыні.
Зьмяі карона залатая
Як сонца ў мёртвае пустыні
Праменіць з чорнае канавы,
Кудой сьцякала кроў-вада
Маёй зямлі, стагналі травы,
Сьпявала песьні свалата.
 
Няма зьмяі, няма балота,
І толькі вецер сьмерць-пясок
Мяце, узносіць з асалодай
Да белых, нібы соль, аблок.
Карону вецер залатую
Скрануў і пакаціў у сьвет.
Лісіцы ў норах лямантуюць,
Бягуць мурашкі па траве.
 
...Зьмяі карона залатая
Па Краі коціцца, як гром,
Ды мы ня чуем – засядаем –
Зьмяю, галодныя, жаром.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.