РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
І трэснулі сьцены ў кватэрах,
Чарнеюць у трэшчынах краты.
Маўклівыя пэнсіянэры
Завылі, нібыта вар’яты.
 
Заплакалі дзеці ад жаху,
Мужчыны ад суму занылі.
А чэрці гарцуюць па даху –
Іх зь пекла на волю пусьцілі.
 
І толькі паэт непрызнаны
На жахі зірнуў, як на будзень,
Сказаў, пляшкі зносячы ў ванну:
– Яшчэ, брат, ня тое ў нас будзе!
 
– А што ў нас тут будзе такое?
Скажы, і цябе мы палюбім! –
Завыла ўсё шэра-гнілое:
– Ня то як сабаку загубім!
 
Паэт жа зацішыўся ў ваннай
І выпіў апошнюю пляшку
За вочы сьляпыя прызнаных,
За музу – п’яную манашку.
 
А сьцены трашчэлі ў кватэрах,
На вокнах чарнеліся краты.
І ў Бога надумалі верыць –
Хто божай спагады ня варты.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.