РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
У краіне сну і чорных кратаў
Па дарозе, дзе, як вечнасьць, пыл,
Я сустрэў вандроўных музыкантаў,
Што ішлі да дзедаўскіх магіл.
 
Ім абрыдлі шэрыя прасторы,
Ім абрыдлі панскія сталы.
Пагублялі лапці і аборы,
Напіліся брагі і смалы.
 
Я спытаў вандроўных музыкантаў:
– Што чакаць жа мне ў краіне сну?
Адказалі, што чакаць ня варта
Радасьці бясконцую вясну.
 
Не сказалі болей анічога
І пайшлі, як прывіды, як сон.
Я абняў, нібыта крыж, дарогу,
І пачуў я: у дарозе – стогн.
 
І ў краіне сну і чорных кратаў
Я пракляў сябе за свой спакой.
І ўздагон вандроўным музыкантам
Паляцеў, галосячы, душой.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.