РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
500
Людміле

 
І мы сустрэліся ля Вострай брамы,
Як толькі сонца зрэдзь пазалаціла
Крыжы цяжкія старажытных Храмаў.
 
Душу маю самота адпусьціла,
І мы пайшлі па вузкіх вулках Вільні,
Што помняць крокі друкара Скарыны.
 
Як празь вякі, па бруку чорна-сінім
Ішлі, не адчуваючы чужыны,
Сярод муроў, дзе наша вечнасьць сьпела.
 
І дзьве манашкі лёгкаю хадою
Нас абагналі. Птушка праляцела,
Нібы анёл, над ціхаю царквою.
 
І зьнікла ў небе між аблок і дыму,
Што прыплылі з расейскага усходу,
Ня помнячы галодную радзіму.
 
І закрычаць вар’яцкая ахвота
Душу маю, як воран, разьдзірала:
– Люблю я Вільні векавую волю!
 
Ды я маўчаў, і радыё гарлала
Пра тое, што ня вернуцца ніколі
Часы былыя і былыя ўлады.
 
А мы вярталіся да Вострай брамы
І ў душах несьлі Волі братняй сьвята –
Крыжы цяжкія старажытных Храмаў.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.