РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Не люструецца неба ў змутнелай вадзе,
І ў канаве дарожнай канае вада.
І ніхто больш ня едзе, ніхто не ідзе
Па забытай дарозе. Буяе жуда
Сакавітай, маўклівай, як вечнасьць, травой.
А па гэтай дарозе імчалі вазы,
Уздымаючы грукат і пыл над сабой,
І ў прасторы зьвінелі людзей галасы.
Сёньня тут гаспадарыць лагодная ціш.
Толькі ціш, як заўсёды – бязбожны спадман.
Да канавы з вадой прабіраецца мыш,
А за мышшу цікуе галодны груган.
...Не люструецца неба ў змутнелай вадзе.
І канае вада – адшумела вясна.
Тут ніхто больш ня едзе, ніхто не ідзе –
Толькі вечнасьць адна, толькі вечнасьць адна.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.