РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Агеньчык сьвечкі ў цемнаце трапеча,
Пакінуты ў царкве ля абразоў.
Журботны чалавек пайшоў у вечар,
Шукаючы спагаду і любоў.
Па цёмных вуліцах блукаюць цені,
Па цёмных вуліцах лятуць вятры.
І ўсе дамы, нібы турмы скляпеньні,
Глядзяць на сьвет, замкнуўшыся знутры,
І не жадаюць слухаць анікога.
А ён ідзе, наіўны, малады,
Яшчэ ён верыць у людзей і Бога,
Ня знаючы ні шчасьця, ні бяды.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.