 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Скрыпка ціхая ночы. Дрымотная музыка ночы. Водар мора і кветак. Глухая начная пара. Аю-даг за чаўнамі рыбацкімі ў моры напружана сочыць Зыркім вокам адзіным – чырвонаю іскрай кастра. Што, як ярасна скочыць? Дарэмна. Дрымотаю скоран, Галаву ён на мяккія лапы здраньцьвела паклаў. Чайкі сьпяць на вадзе, як плаўкі, у сярэбраных водсьветах зорных. Сьпіць каханьне ў дамах. Сьпіць прадоньня марскога імгла. Наздраватыя сходы завулкаў ад дзённай хады спачываюць, Крок паэта апошняга зaмер на вулках крывых, І магноліі кветкі так соладка дураць і так спавіваюць, Што ні людзям, ні скалам дрымотай ня ўзьняць галавы. І лянотна мядзьведзь на спакойнае мора усьперся І ў зьнямозе салодкай, забыўшы пра гнеў і гразу, Касавурыць адзінае вока на зоры, што ўнізе і ўверсе. На скупое сузор’е між іх, на сп’янелы і сонны Гурзуф.
V. – 15.IV.1968. Гурзуф – Брэст.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|