РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Паляваньне на ведзьмаў
480
Анатолю Сысу

 
...Каб ня страціць хамскае ўладаньне,
Пачалі на ведзьмаў паляваньне
Хамы, што сядзяць у кабінэтах.
Можна паляваць і на паэтаў.
Не да сьмерці хамы забіваюць,
Раз разумны – дурнем выстаўляюць.
Хочаш жыць – маўчы, як безьязыкі,
А найлепей сёньня – будзь бязьлікім.
І сядзяць па кабінэтах хамы,
Гутараць пра грошы і пра крамы.
А Паэты ў бары эмігруюць,
Келіхі атрутныя цалуюць...
І начамі плачуць над паперай,
Вершы сачыняючы, і вераць
У сваё вялікае вяртаньне...
Ды ідзе на ведзьмаў паляваньне.
І ці хопіць таленту і сілы,
Каб пазьбегнуць раньняе магілы.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.