РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Не сумуй, што ўжо вясна мінула.
Не сумуй, ня ўсё 'шчэ адцьвіло.
Зорка ў чорным небе мільганула,
І душу напоўніла сьвятло.
 
Не хавайся ад сяброў за плотам,
І сьцяжына ў сад не зарасьце.
Будзе ўсё – і радасьць,
                                                  і самота,
І ў кватэры кактус зацьвіце.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.