РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ад мітусьні жыцьцёвае стамлёны
У сьвет пайду, дзе вечнасьць і спакой.
І сьледам закрычаць з крыжоў вароны:
– Чаго ты жыў і мучыўся душой?
 
Я не пачую крыку іх зямнога,
Таму й нічога ім не адкажу.
І па дарозе вечнасьці да Бога
Я думаць буду, грэшны, пра душу.
 
Але жывы я думаю пра цела
І не шукаю ў вечнасьці спакой.
І для мяне яшчэ ўсё зразумела:
Чаго жыву і мучуся душой.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.