 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Прачынаюся ноччу, – месяц, Ў садзе сінім сьпеў салаўя. І над вокнамі косы зьвесіла Пальма поўдня, любоў мая. Салаўіныя стогны ўтрапёныя... Нельга спаць. Мы чакалі гады, І мы дзелім наша бяссоньне, Дзелім месяца срэбны дым... Насупор усяўладнаму лёсу Я ільды і пустыні скрышыў, Я прыйшоў да твайго уцёса – Кедр каханы з паўночных вышынь.
25.IV.1967. Ялта. Гадзіна ночы.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|