РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я б купіў сабе горныя лыжы
І паехаў бы ў Альпы гуляць.
На лыжах я б ляцеў над Парыжам,
Як вароны над Менскам ляцяць.
 
Я б у Альпах знайшоў сабе кралю
І сваю б падарыў ёй любоў,
Як багемскую вазу з крышталю,
Як анёльскую песьню бяз слоў.
 
Я б купіў сабе горныя лыжы,
Я купіў бы сабе пісталет,
Калі б я быў, як Азія, рыжы,
Каб ня быў я тутэйшы паэт.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.