РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Сяджу з табой у бары
І каву моўчкі п’ю.
Ты любіш тары-бары,
А я – цябе люблю.
Як неба, дым над намі
Ад польскіх цыгарэт.
Ты райскімі нагамі
Мой растаптала сьвет,
Дзе я быў нежанаты,
Дзе я віно любіў,
Дзе я пляваў на Штаты
І дурням морды біў...
Няма даўно былога,
З табою каву п’ю.
Ты любіш вершы Блока,
А я іх – не люблю.
 
7.V.1985.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.