РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ліст у Аман
З-за вашых у калготах белых ножак
Мы біліся, шпана, у інтэрнаце.
А вы пайшлі, спакусная, у ложак
З арабам – ён жа абяцаў вам шчасьце.
А мы нічога абяцаць ня ўмелі,
Мы проста вас, вясковыя, хацелі,
Мы вершы і паэмы вам пісалі,
А вы, напэўна, іх і не чыталі.
Цяпер вы загараеце ў Амане,
Гадуеце дзяцей свайго араба.
А ў нас жыцьцё, як вожык у тумане,
Адно што можам – піць віно няслаба.
Мы вашы ножкі часта ўспамінаем,
Яны былі, як райскія вароты.
Шкада, араб ваш скарыстаўся раем,
Які хавалі белыя калготы.
Вы, прачытаўшы, гэты ліст спаліце
І па-арабску бабскі век жывіце.
А мы тут будзем піць віно няслаба
І ўспомнім вас, пабачыўшы араба.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.