РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда залатога ланцужка
Ты любіла насіць ланцужок залаты
І было ўсё табе да зьвязды, да зьвязды,
Бо дачушкай была ты ў багатых бацькоў
І магла ты купляць і віно, і любоў.
Ну а ён сірата і, як воўк, малады,
Ён таксама хацеў ланцужок залаты.
І аднойчы цябе ён сустрэў у начы,
Не змагла ад яго ты дамоў уцячы.
І парваўся ў начы ланцужок залаты
І было ўсё табе да зьвязды, да зьвязды...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.