 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ты маё каханьне растаптала Туфелькамі белымі з Кітая. Выйшла замуж ты за генэрала Мілая разумніца дурная. Твой мужык стары і глухаваты Любіць выпіць добра і паспаць. На цябе сабакамі салдаты, Як на сучку сьпелую, глядзяць. Я ж сяджу адзін у рэстаране, У якім сядзелі мы з табой. Ты маёй ніколі ўжо ня станеш, Як анёл ня стане прада мной. Дык навошта жыць мне ў гэтым сьвеце, Дзе вайсковец лепей, чым паэт? Хай маё жыцьцё затушыць вецер І мой попел праглыне сусьвет!.. Толькі ўсё ж ня зьменіцца нічога, Будзеш ты з салдатамі гуляць. Буду я на нарах у астрогах Туфелькі з Кітая ўспамінаць, Што табе я падарыў на сьвята Да тваіх семнаццаці гадоў...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|