РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ног, што ў цесных джынсах, готыка
Прад табой, як д’яблаў храм, плыве.
Пад шампанскае эротыка
Мроіцца вяснова ў галаве.
 
Ды Яна недасягальная,
Быццам бы бясконцасьці сьвятло,
Юная і натуральная,
Белая, як Мэрылін Манро.
 
І гатовы, грэшны, ты на грэх,
Каб згараць на ёй, як на крыжы.
Кожны крок яе, як д’яблаў сьмех,
Як двайная доза анашы.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.