РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ты ў начы на танцах падчапіў дурніцу
І, гарачую, завёў ты пад кусты.
І яна, шчасьлівая, зьняла спадніцу
І ад цесных джынсаў вызваліўся ты.
 
І было вам добра, як катам марцовым,
Ноч, нібыта цень ад д’ябла, праляцела ўміг.
Ты тады быў хлопцам шумным і фарцовым
І зь цябе ніякі быў тады жаніх.
 
І пасьля той ночы да цябе дурніца,
Як смала прыстала, – проста сьмертны жах.
Кажа, ты той ноччу абяцаў жаніцца,
Каб яе насіць, як панну, на руках.
 
Ад яе ўцячы куды цяпер – ня знаеш,
Хоць ты сам труціся ці яе зарэж.
Болей ты на танцы ўжо не забягаеш
І, нібы падпольшчык, абы дзе жывеш.
 
І начамі сьніш ты чорную спадніцу,
Што вісіць на кусьце, як пірацкі сьцяг.
Жыў спакойна б, каб не падчапіў дурніцу,
Каб ня стала цесна ў джынсавых штанах.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.