РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда Марыны
Там, дзе ў мора, нібы ў цень халодны,
Зь берага кідаюцца мужчыны
На пясочку жоўтым і сьпякотным
Засталіся трусікі Марыны.
 
І цяпер Марына горка плача –
Марыла пра ўзьнёслае каханьне,
Толькі выйшла ўсё зусім іначай
І яна царэўнаю ня стане.
 
Абмануў яе багач вусаты,
Можа ён і не багач ніякі,
А гуляка, што на ноч багаты,
Як і ўсе залётныя гулякі.
 
Думала Марына атруціцца,
Думала пайсьці на бераг мора
І ў чарнюткіх хвалях утапіцца,
Каб яе ніхто ня ведаў гора.
 
Думала, ды падышоў хлапчына
У штанах бялюткіх з папяросай
І сказаў: «Я вас шукаў, дзяўчына,
Будзьце вы маёй царэўнай босай...»
 
Ды ў адказ Марына прамаўчала
І пайшла па беразе высокім
Да вады, што сонца цалавала,
Да вятроў, што пасьвілі аблокі.
 
...Дні лятуць і пройдзе час сьпякотны,
Зьветрацца, нібы сьмяцьцё, мужчыны
Зь берага і ў ноч пяском халодным
Замятуцца трусікі Марыны.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.