РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ты была ў Афінах і Парыжы,
З лордамі шампанскае піла.
Носіш ты зь Ерусаліма крыжык,
Быццам прастытуткай не была,
Быццам не лячылася ад пранцаў.
Сёньня ты шчасьлівая жана
Маладога, быццам бык, гішпанца,
У якога ты, як сьмерць, адна.
Сёньня ты прыехала да маці,
Ды матуля ўжо даўно ў зямлі.
А браты твае, што мелі ў хаце
З гора разам з хатай прапілі.
Да мяне ня зойдзесься ты ў госьці,
Ды і я цябе не пазаву.
Я цябе кахаў па маладосьці
І дурыў сьцішкамі галаву.
Заўтра зноў ты зьедзеш да гішпанца
У далёкі для мяне Мадрыд.
Ну а я ізноў аддамся п’янцы,
Так як рэчцы аддаецца плыт.
А пакуль што на цябе другую
Я гляджу праз бруднае вакно...
Толькі ў снох адну цябе цалую,
Толькі ў снох я п’ю з табой віно.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.