 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Прыляцела з Кубы юная мулатка Да бабулі менскай роднай і старой. «Не сябруй з хлапцамі, – ёй казала матка. – Насьмяюцца толькі хлопцы над табой.» Не хадзіць з хлапцамі матцы абяцала Юная мулатка – кава з малаком. Ды яна ў дванаццаць год ужо гуляла У Гаванскім порце з рускім мараком. І да нас мулатка ў першы ж вечар села Пад кустамі бэзу, што адцьвіў даўно. І яе па травах расьцяклося цела Водарам спакусным, быццам бы віно, Тое, што мы сьнілі і што ў снох пілося... Зьехала мулатка з нашае сталіцы, Каб сваю Гавану чорную любіць. Мы ж ляжалі месяц у адной бальніцы І клялі мулатку на чым сьвет стаіць.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|