РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда сэксу
У бялюткім, як туман, гатэлі,
Бы ў сьнягох, валяесься ў пасьцелі.
І на колькі ты 'шчэ маладая
І на столькі ты яшчэ дурная.
 
Хоць ты любіш сэкс і апэльсіны,
Толькі больш у Лёндан і Афіны
Хочацца табе такой салодкай,
Як цукерка з залатой абгорткай.
 
Ты ляжыш, як кошка, уздыхаеш
І сабе страхоцьця наганяеш –
Вось памыецца твой Джон у душы,
Выйдзе мокры і цябе задушыць...
 
Толькі Джон твой, камсамолец быўшы,
Зьбег даўно, за сэкс не заплаціўшы.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.