РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда першага каханьня
З кучаравым сытым афрыканцам
Ты жывеш у цесным інтэрнаце.
На мяне глядзіш, як на паганца,
Для якога тут ня ў джынсах шчасьце.
Хутка завязе цябе ў Анголу
Твой адзіны, нібы ноч, мужчына.
І ты пройдзеш там каханьня школу,
Белая савецкая жанчына.
Мо' і ўспомніш ты маё каханьне
Сумнае, як ружы на магіле,
І на ўсю Анголу плакаць станеш
Ты па мне, а я цябе ў «чарніле»
Буду бачыць, ходзячы па барах,
Малады і страшна адзінокі...
Ты цяпер над Афрыкай у марах
Лётаеш, як лётаюць сарокі
Над балотам, што ў цябе ля вёскі.
Што ж, табе перашкаджаць ня буду,
У мяне характар не ангольскі
І ты болей – не люблю я блуду...
З кучаравым сытым прайдзісьветам
Ты прайшла каля мяне ізноў.
О, як цяжка жыць безь пісталета
У сямнаццаць, як дурман, гадоў...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.