РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда Джона
Стройная, як пляшка віскі, маркітанка
Зь лёгкім пахам мыла і адэкалёна
Па начах, як кайф, прыходзіла да Джона
І зьнікала ў сонных туманах сьвітанка.
 
І быў Джон шчасьлівы, нібы кот марцовы.
Толькі ў сьвеце вечнага няма нічога –
Стрэла маркітанка Карласа храмога
І за ім пайшла, як за бычком каровы.
 
І наш Джон стаў злосны, як сабака дзікі,
І сказаў: «Нажом іржавым маркітанку
Я зарэжу ноччу ў Карласа на ганку
І ніхто ня ўчуе маркітанкі крыкі!»
 
І, напэўна б, выйшла ў Джона ўсё, як трэба.
Ды напіўся Джон і трапіў пад машыну
І машына раздушыла ўміг мужчыну,
І душа бязгрэшна адляцела ў неба.
 
Пахавалі Джона пад камень вялікі,
Каб ня ўстаў ніколі ён зь зямлі халоднай,
Каб ня ўчуў ніколі ён з тавэрны роднай
Маркітанкі адзінокай сьмех і крыкі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.