 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
У пятнаццаць гадоў ты жанчынаю стала, А магла ты і сёньня дзяўчынкаю быць. Ты на вуліцах менскіх начамі гуляла І любіла ты ў джынсавай міні хадзіць. І цяпер ты гадуеш смаркатага сына, І ня ходзіш зь сяброўкамі ў школу даўно. А твой першы, табе невядомы, мужчына З прастытуткамі п’е ў рэстаранах віно. Ты зьмірылася зь лёсам ды плачаш начамі, Бо ўсё выйшла ня так як жа марыла ты. І жывеш ты ў хрушчоўцы праклятай з бацькамі, Дзе з табою яшчэ два малодшых браты. Ды свайго аніколі ня кінеш ты сына, Бо ты хочаш, каб вырас ён моцным хутчэй, Каб знайшоў ён твайго валацугу мужчыну І адпомсьціў яму за гаротных дзяцей. І ўвесь дзень ты над сынам стаіш, маладая, І ўсю ноч на руках ты трымаеш сынка. А на вуліцы вецер, лісьцё ападае І няма ані кроплі ў грудзях малака.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|