РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Падарыў табе ён завушніцы
Крадзеныя ў антыкварнай краме.
І цяпер далёка ад сталіцы
Піша пісьмы адзінокай маме.
І табе паслаў – не адказала,
Не схацела ты суцешыць зэка.
А быў час, як бога, цалавала,
А цяпер ня бачыш чалавека.
Ён зь сябрамі баланду хлябае,
Як сабака на ланцуг узяты.
Да цябе ж, паненка залатая,
Прыстаюць на вуліцах салдаты.
Ну а ты салдатаў паважаеш,
Колькі зь імі правяла ты ночак.
Хутка ты жывоцік нагуляеш,
Ну а замуж браць – ніхто ня хоча.
Пройдзе час і вернецца зладзюга,
Прыйдзе да цябе і скажа грозна:
– Што ж ты прадала мяне, блядзюга!
Станеш каіцца, ды будзе позна.
А пакуль далёка ад сталіцы
Ён пілуе дровы пад дажджамі.
І яму ты сьнісься без спадніцы
Доўгімі халоднымі начамі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.