РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда прыгажуні
Спартсмэнка, прыгажуня, камсамолка
У нашым доме з мамачкай жыла.
І ранкам нас будзіла кавамолка,
Нібыта цыркулярная піла.
І пахла кавай у пад’езьдзе змрочным,
І хоць на міг зьяўляўся сэнс у тым,
Што мы жывём у гэтым сьвеце воўчым
І гэты сьвет навокал, нібы дым.
Яна расла і вырасла, і стала
Яшчэ недасягальней, чым была.
І, як усе імкнуць да ідэала,
Мы ліплі да яе, нібы смала.
Ну а яна на нас і не глядзела,
Былі ў яе другія жаніхі,
Якім яна сваё сьпяліла цела
І сьніла несусьветныя грахі.
Ды час ляцеў і ляснуліся мары –
Ня стала ў камсамолкі жаніхоў
І нас таксама – мы ўжо грэлі нары,
Дзе ўспаміналі першую любоў,
Спартсмэнку, прыгажуню, камсамолку,
Што ў нашым доме з мамачкай жыла,
Што ад самоты села на іголку
І мамачку ў магілу завяла.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.