РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда Кацярыны
Ну а ты была багатай, як Эўропа,
І любіла з форсам езьдзіць на таксі.
На мяне глядзела, як на эфіопа,
Што нядаўна вылез, як чарвяк, з гразі.
 
А сягоньня ты ў магіле, маладая,
Анікому непатрэбная ляжыш.
Толькі вецер над табою завывае
І сабакі зрэдку бегаюць пад крыж.
 
Не адкажаш анікому, Кацярына,
Для чаго ты ў ваньне зь цёплаю вадой
Вены шахнула з-за нейкага грузіна,
Што цяпер сьмяецца недзе над табой.
 
Пад усіх ты клалася – ізноў ляжыш,
Толькі ты памерла, а яны – жывуць.
З фотаздымка, нібы зь пекла, ты глядзіш.
Бы цябе з магілы я магу вярнуць.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.