РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда эмігранта
Ён быў эмігрантам з адвечных балот,
Дзе ў шчасьці жыве невядомы народ.
І ў Санкт-Пецярбургу ля весьняй Нявы
З табой гаварыў ён, як з паннай, на «вы».
І быў ён самотны, што ўцёк ад сахі,
Нібыта манах, што забыўся грахі.
І быў ён прыгожы, нібы Апалон,
Нібы ў дрогкім келіху адэкалон.
І ты ўпадабала, як сьмерць, чужака,
Як птушка на дрэве сухім чарвяка,
І ён анічога тут не зразумеў,
Бо жыць, як трава на асфальце, хацеў
І сьледам пайшоў за табой, як гэрой,
Па вуліцы цёмнай начною парой...
Ён быў эмігрантам з адвечных балот.
Цяпер ён вялікі, нібы кашалот,
Па весбняй і ціхай, як вечар, Няве
У Фінскі заліў без бацінак плыве.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.