РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда Машы
Дзяўчонка маўклівая Маша
У роднага дзеда жыла.
Любіла аўсяную кашу,
Ні разу віна не піла.
 
Хоць рэдка, ды грукалі ў дзьверы,
Прасілі бялюткай рукі
Старыя, як пні, кавалеры,
Галодныя, нібы ваўкі.
 
І Маша была ўжо гатова
Любому цнатлівасьць аддаць.
Ды ёй казаў дзед сваё слова:
«Сядзі! Яшчэ рана гуляць!»
 
І Маша, як лялька, сядзела,
Глядзела на бар праз вакно,
Дзе моладзь начамі балдзела,
П’ючы, нібы сонца, віно.
 
І думкі прыходзілі ў Машу,
Каб дзеда са сьвету як зжыць...
Ды ела яна сваю кашу,
Малілася, каб не зграшыць.
 
Шчэ б доўга так Маша марнела,
Калі б не аднойчы з вакна
На чорны асфальт не зьляцела,
Як поўная пляшка віна.
 
І плакалі горка суседзі,
І дзеда, як злыдня, клялі.
А дзед жа хацеў, каб як лепей,
Каб людзі шчасьліва жылі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.