РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Матросская баляда
Ён служыў у гандлёвым марфлоце
І ў цяльняшцы, як фраер, хадзіў.
Так, як жабаў буслы на балоце,
Так ён дзевак у Менску любіў.
І яны, маладыя, балдзелі
Ад ягонай цяльняшкі марской,
І такое тварылі ў пасьцелі,
Быццам мора шпурляла пакой,
У якім ён бываў адзінокім
І ня знаў, што з грашамі рабіць.
І ён быў маладым і высокім,
І мог морду любому набіць.
Ды аднойчы сустрэліся ў Менску
На ягоным шляху блатнякі,
Прыкурыць папрасілі па-сьвінску
І прыткнулі нажы пад бакі
Маладзенькай ягонай марцэлі.
І ўскіпела матросская кроў
І блатнякаў ён так адмяцеліў,
Што ўцякалі ў кусты без зубоў.
А марцэля на сьцежцы ляжала
І, сьцякаючы менскай крывёй,
Дарагому прад сьмерцю сказала:
«Я ня буду ўжо болей з табой...»
І парваў на сабе ён цяльняшку,
І марцэлю са сьцежкі падняў,
І панёс асьцярожна, як пляшку,
У карчму, дзе з марцэляй гуляў.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.